Юбілей — не простае свята, а сур’ёзная дата. Але, аказваецца, дні нараджэння бываюць не толькі ў людзей, але і ў кніг. А даўгалецце кнігі залежыць ад яе чытачоў. Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў на літаратурнае падарожжа-агляд па кнігах-юбілярах “Юбілейнае каралі – 2026”. На выставе “Кнігі — юбіляры 2026 года” былі прадстаўлены любімыя творы дзяцей: “Фядорына гора”, “Тэлефон” К. Чукоўскага, “Залаты ключык” А.Талстога, “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў” Н. Носава і іншыя сачыненні вядомых аўтараў. Дзеці з азартам, актыўна выконвалі заданні, якія для іх даслалі героі кніг: збіралі пазлы, пазнавалі герояў кніг, чыталі рэбусы, адгадвалі загадкі. Цікава, што мэта мерапрыемства дасягнута – кнігі з выставы чытачы ўзялі з сабой.








