Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з вучнямі пачатковых класаў ДУА “Князеўская сярэдняя школа” да 120-годдзя з дня нараджэння вядомай рускай пісьменніцы Агніі Барто правяла кніжны чамаданчык “У госці да Агніі Барто”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей і жыццёвым шляхам і творчасцю Агніі Барто. Расказала, што яе вершы ведаюць і памятаюць многія пакаленні. У ходзе мерапрыемства ў выкананні дзяцей гучалі яе вядомыя вершы, якія не адно пакаленне вучаць правілам ветлівасці, дысцыпліны, стойкасці, павазе да працы і высмейваюць прагнасць, балбатлівасць, неахайнасць. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі па яе творчасці, а затым з задавальненнем бралі яе кнігі дадому для займальнага чытання.







