Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба сабрала сваіх актыўных чытачоў на лекторый “На краі бездані”. На мерапрыемства былі запрошаны падлеткі і моладзь, так як з кожным годам усё больш сур’ёзнай небяспекай становіцца распаўсюджванне наркотыкаў і іх ужыванне ў маладзёжным асяроддзі. У пачатку бібліятэкар яшчэ раз нагадала прысутным, што такое наркотыкі, якія яны бываюць. Затым пагаварылі пра тое, як хутка чалавек станавіцца наркаманам, чаму моладзь больш схільная да гэтага, ці можна пазнаць наркамана па знешнему выгляду. У заключэнне вялася размова аб сацыяльнай небяспецы наркаманіі і па пытаннях прававой граматнасці.





