У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы была падрыхтавана і праведзена гадзіна адкрытай размовы “Кайф от “дури” и “колес” – вся жизнь под откос”. Бібліятэкар расказала вучням аб згубным уплыве наркотыкаў на чалавека, аб іх разбуральнай сіле. Разам абмеркавалі прычыны, па якіх пачынаецца ўжыванне наркотыкаў, змены, якія адбываюцца ў арганізме наркамана, а таксама шляхі пераадолення згубнай залежнасці.
Вынікам размовы сталі такія высновы:
— здароўе шмат у чым залежыць ад кожнага чалавека, ад яго ладу жыцця;
— кожны з’яўляецца гаспадаром свайго жыцця і свайго здароўя;
— заўсёды трэба памятаць пра тое, што наркотыкі, алкаголь і цыгарэты пазбаўляюць надзеі, радасці, свабоды, а галоўнае – яны пазбаўляюць чалавека жыцця!





