Бібліятэкар Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэкі правяла гутарку “Беларуская жанчына – гонар і душа народа” у межах Года беларускай жанчыны. Яна пазнаёміла дзяцей з выдатнымі жанчынамі Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё, краіны ў розных сферах: навуцы, мастацтве, спорце і грамадскім жыцці. Пачулі гісторыі жыцця і дасягненняў: інакіні і асветніцы перыяду Полацкага княства Ефрасінні Полацкай, паэткі Эдзі Агняцвет, беларускай біятланісткі Дар’і Домрачавай, лётчыцы Паліны Гельман, першай беларускай жанчыны-касманаўта Марыны Васілеўскай і інш. Іх прыклад натхніў вучняў быць лепшымі і імкнуцца да сваіх мэтаў!







