Разам з вясной да нас прыходзіць цудоўнае свята – Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка. Гэта самае дзіўнае, самы пяшчотнае свята Вясны. Напярэдадні самага добрага і вясновага свята юныя чытачы сабраліся ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы на святочна-гульнявую праграму «Пры сонейку цяпло, пры матулі дабро», каб праявіць спрыт, снароўку, кемлівасць і эрудыцыю ў займальных і цікавых конкурсах. Мерапрыемства прайшло весела, задорна. Разыходзіліся рабяты з добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі.










