Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Паэтычны ланцужок “З любоўю да жанчыны”

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня і Года беларускай жанчыны ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы быў арганізаваны паэтычны ланцужок “З любоўю да жанчыны”. 

Падчас мерапрыемства гучалі выдатныя словы ўдзячнасці самай выдатнай, мілай, абаяльнай палове чалавецтва — нашым дарагім жанчынам — маці, сёстрам, жонкам, калегам. У выкананні прысутных прагучалі вершы, якія напоўнены любоўю, павагай да цудоўных жанчын. Мерапрыемства завяршылася чаяваннем за салодкім сталом.