Цяпло і па-хатняму прымалі жыхаркі аграгарадка Каралін бібліятэкара Каралінскай сельскай бібліятэкі і работнікаў філіяла “Каралінскі сельскі клуб” падчас хатніх сустрэч “У сакавіку ёсць такі дзянёк, з ім вас віншуем”. У іх адрас гучалі цёплыя, шчырыя, пяшчотныя словы ўдзячнасці. На памяць аб сустрэчы мілыя жанчыны атрымалі вясновыя кветкі і святочныя паштоўкі.








