Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Вясны чароўная сіла”

Падчас святочнага агеньчыка “Вясны чароўная сіла!”  бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба павіншавала жанчын з цудоўным вясновым святам, падкрэсліўшы, што гэта асаблівы дзень, калі ўсе нашы пачуцці, беражліва захоўваемыя ў душы, выяўляюцца ў словах падзякі самым блізкім, самым дарагім на свеце людзям – нашым мамам, бабулям, сёстрам, дочкам, жонкам. У праграме вечара неаднаразова гучалі словы віншавання прыгожай палове чалавецтва, чыталіся вершы, гучалі музычныя нумары. За святочным чаяваннем аднавяскоўкі абмяняліся пажаданнямі адзін аднаму, паслухалі выказванні вядомых людзей пра жанчын. Праводзіліся жартоўныя конкурсы: “Папялушка” (трэба было як мага хутчэй і акуратней аддзяліць макароны ад фасолі), “Майстрыхі” (удзельнікі выраблялі каралі з сушак за адну хвіліну), “Кветкавая паляна”, віктарына “8 пытанняў пра жанчын”.

Настрой ва ўсіх быў вясёлы і святочны. Усе добра правялі час, пагутарылі паміж сабой, успомнілі песні сваёй маладосці.