Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Фотасушка “Партрэт любімай матулі”

Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка – гэта цудоўнае свята, якое напаўняе свет добрымі ўсмешкамі, шчырымі прызнаннямі ў любові нашым мамам, бабулям, сёстрам. Няма нічога лепш на гэтым свеце ласкавага дотыку матчыных рук, іх мудрага добрага слова. Яны ствараюць ўтульнасць у доме, напаўняюць жыццё сваіх родных і блізкіх любоўю, нясуць прыгажосць і пяшчоту, саграваюць душэўным цяплом. У рамках свята ў Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы аформлена фотасушка “Партрэт любай матулі”. Цэнтральнае месца на выставе занялі здымкі самых дарагіх жанчын: мам, бабуль, сясцёр, сябровак і дачок. Фатаграфіі захавалі іх у моманты радасці і паўсядзённым жыцці, сталі сапраўдным упрыгожваннем фотасушкі.