У Князеўскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага жаночага дня з актыўнымі чытачкамі бібліятэкі праведзена тэматычная гадзіна “Сказ ад сэрца і душы, пра тое, якія мамы харошыя”. 8 сакавіка — гэта свята мам, бабуль, жонак і кожная жанчына па асабліваму прывабная і прыгожая ў гэтыя вясновыя дні ў вачах іншых. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар павіншавала жанчын з выдатным святам, пажадала ім шчасця, здароўя, дабрабыту. Затым пазнаёміла з гісторыяй узнікнення Міжнароднага жаночага дня, пагаварылі аб пацешных вясновых прыкметах, жанчыны падзяліліся сваімі памятнымі момантамі, звязанымі з гэтым святочным днём. Яны актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, чыталі вершы, прысвечаныя прыгожай палове чалавецтва. Сустрэча даставіла ўсім жанчынам радасць і задавальненне.





