У рамках Года беларускай жанчыны ў Каралінскай сельскай бібліятэцы, прайшоў інфарм-дайджэст “Знакамітыя жанчыны Рэспублікі Беларусь”. Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў падарожжа ў часе, дзе перад імі ажылі лёсы славутых беларусак. Ад святых заступніц старажытнасці да зорак спорту – госці даведаліся імёны тых, хто ўпісаў сябе ў летапіс краіны: Рагнеда і Ефрасіння Полацкая, Францішка Уршуля Радзівіл і Анастасія Слуцкая, Саламея Русецкая і Эмілія Плятэр, а таксама дзеячы культуры – Эліза Ажэшка, Алаіза Пашкевіч, Стэфанія Станюта. Асобнай старонкай дайджэста сталі сучасныя гераіні: першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская, удастоеная звання Героя Беларусі і адна з самых тытулаваных і вядомых спартсменак у гісторыі сусветнага і беларускага біятлона Дар’я Домрачава. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар падзялілася ўражаннямі пра наведванне форуму “Жанчына і будучыня вёскі”.







