Бібліятэкар Дзярэчынскай інтэграванай сельскай бібліятэкі правяла гульнявую праграму “Вясновыя казкі або выкрадзены настрой”. Пад вясёлую музыку дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі пра бабуль, пра прафесію мамаў, пра першыя вясновыя кветкі і г. д. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.














