Падчас выезду бібліёбуса ў вёсцы Манцякі з мэтай прыцягнення чытацкага попыту на кнігі беларускіх аўтараў быў праведзены агляд беларускай літаратуры «Займальная беларуская класіка».
Бібліятэкар расказала пра некаторыя кнігі, на якія варта звярнуць увагу ў першую чаргу, калі вы вырашылі лепей пазнаёміцца з беларускай літаратурнай спадчынай. І нагадала: гэта толькі падмурак, без якога не абысціся. І згадала яшчэ пра адну прычыну чытаць кнігі сваіх суайчыннікаў-гэта тое, што сёння беларуская літаратура можа пахваліцца сваёй шматграннасцю, дзякуючы якой практычна любы чытач можа знайсці сваю кнігу.






