Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Канстытуцыя — закон, па ім мы ўсе жывем”

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшоў прававы ўрок “Канстытуцыя – закон, па ім мы ўсе жывем” для навучэнцаў 7 “А” класа гімназіі №1. Пачатковым акордам мерапрыемства стаў дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Затым бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай краіне, са структурай Канстытуцыі, аб выбары беларускага народа, зробленым у лютым 2022 года на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, і ўнесеных зменах у галоўны дакумент краіны. Падлеткі замацавалі свае веды аб канстытуцыйных правах і абавязках грамадзян Рэспублікі Беларусь, адказаўшы на пытанні прававой віктарыны, пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь”.