Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок духоўнасці 

11 сакавіка бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі
 сумесна са святаром Сынкавіцкага храма а. Віталіем для рабят ДУА “Елкаўская сярэдняя школа” правялі ўрок духоўнасці  “Шлях да праваслаўных ведаў”. У час сустрэчы размова ішла пра вытокі
 славянскага пісьменства і культуры, святых асветніках Мяфодзіі і Кірыле, першадрукары Іване Фёдараве.
Дзецям былі прадстаўлены “Дзіцячая Біблія”, “Закон Божы”, “Дзіцячы Малітваслоў” і іншыя выданні праваслаўнай літаратуры для дзяцей. Айцец Віталь звярнуў увагу ўдзельнікаў на значэнне праваслаўнай кнігі ў жыцці чалавека, яе ролі ў духоўнай асвеце і выхаванні культуры чытання.