Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі для юных чытачоў правяла гадзіну прававых ведаў “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, успомнілі, для чаго патрэбны правы, чым адрозніваюцца правы ад абавязкаў, а затым замацавалі свае веды ў гульнявой форме.