У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з дзецьмі праведзена гутарка “Галоўны закон краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”. Бібліятэкар расказала дзецям, калі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, колькі раздзелаў змяшчае асноўны Закон краіны, з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзяніна Беларусі. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Твае правы і абавязкі”. Рабяты з энтузіязмам адказвалі на пытанні віктарыны, папаўняючы свае прававыя веды.





