Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у фае Зэльвенскага цэнтра культуры і народнай творчасці работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі разгарнулі кніжную выставу “Канстытуцыя – галоўны гарант дзяржавы”. Асаблівая ўвага на выставе была ўдзелена апошнім зменам у Асноўны Закон, які замацаваў статус Усебеларускага народнага сходу і важнасць захавання гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа.











