У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла інфармацыйная гадзіна “Кніга на арбіце закона”. Бібліятэкар расказала дзецям, чаму менавіта 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і як Канстытуцыя нашай краіны забяспечвае правы і свабоды кожнага чалавека і грамадзяніна. У канцы мерапрыемства для замацавання атрыманых ведаў, дзеці адказалі на пытанні віктарыны “Твае правы і абавязкі”.





