Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Закон пра мяне і мне пра закон”.

У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з чытачамі да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праведзена гутарка “Закон пра мяне і мне пра закон”. Падчас гутаркі бібліятэкар разам з прысутнымі ўспомнілі гісторыю стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структуру, асноўныя правы і абавязкі грамадзян. Таксама бібліятэкар нагадала пра асноўныя змены ў Асноўным законе нашай краіны, за якія мы прагаласавалі ў 2022 годзе на рэферэндуме.