Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Асноўны закон нашага жыцця”

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ў Каралінскай сельскай бібліятэцы прайшла хвіліна гісторыі права “Асноўны закон нашага жыцця”. Бібліятэкар расказала пра значэнне Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Былі разгледжаны раздзелы і артыкулы Канстытуцыі. Пра гісторыю Канстытуцыі даведаліся з прэзентацыі “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон грамадства і дзяржавы». Падлеткі ўспомнілі асноўныя правы і абавязкі грамадзяніна, затым яны, скарыстаўшыся атрыманымі ведамі, прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, разгадалі анаграмы. У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя прыйшлі да высновы, што Канстытуцыя – гэта Асноўны закон нашага жыцця, па якім мы ўсе павінны жыць.