Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Знаёмцеся: закон законаў”.

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзены прававы эрудыт “Знаёмцеся: закон законаў”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з матэрыяламі сацыяльна-інфармацыйнага цэнтра, дзе прадстаўлена Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і розныя кнігі па заканадаўстве краіны. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца гарантам законнасці нашай дзяржавы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з часткамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзян згодна Асноўнага закона.