З нагоды юбілея беларускага пісьменніка Паўла Місько бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі для сваіх юных чытачоў правяла куфэрак прыгод “Прыгоды і фантастыка Паўла Місько”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, якая прадстаўлена рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, вершамі. Дзеці адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны па творчасці Паўла Місько, складалі пазлы. Прайшоўшы ўсе выпрабаванні, удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра што і пра каго пісаў аўтар, успомнілі назвы дзіцячых твораў пісьменніка, пазнаёміліся з галоўнымі героямі кніг.






