Напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшлі кіна-метры гісторыі“Жалобны звон Хатыні”. Дзеці даведаліся пра жудасныя падзеі вясны 1943 года, якія дагэтуль болем адгукаюцца ў сэрцах беларусаў. Паглядзелі відэафільм “І будзе жыць Хатынь”, дзе расказавалася, як ствараліся скульптуры “Непакораны чалавек”, сімвалічны пляцень, Вянок памяці, Дрэвы жыцця і што яны сімвалізуюць. Колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы, нагадваючы аб тым, што трэба берагчы мір і спакой на роднай зямлі. Скончылася мерапрыемства хвілінай маўчання.







