Ёсць падзеі, якія нельга забываць. Адна з іх — трагедыя, якая здарылася ў Хатыні. Да гэтай журботнай даты ў Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы прайшла гістарычная хроніка “Балада аб спаленай вёсцы”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра тую жудасную трагедыю, якая напаткала Хатынь і яе жыхароў, былі агучаны факты і храналогія тых страшных падзей. Удзельнікі праслухалі ўспаміны адзінага ацалелага сведкі з дарослых — Іосіфа Камінскага, паслухалі інфармацыю пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу “Хатынь”. Хатынь — гэта вечнае рэха, якое разносіцца над беларускімі лясамі, нагадваючы пра хрупкасць чалавечага жыцця. Званы мемарыяла звоняць не па мёртвых, яны звоняць па сумленні жывых, заклікаючы нас берагчы мір, аплачаны такой страшнай цаной.










