Сёння ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы было шумна і весела, а ўсё таму, што дзеці адзначалі свята кнігі “Імяніны ў кніжнай краіне”. У госці прыйшла Каралева кніга, якая распавяла пра гісторыю з’яўлення кніг і паклікала ўсіх у добрую казку. Ліса Аліса і Кот Базіліо, што прыбылі на свята, здзівіліся, якія ўсе дзеці начытаныя і разумныя, і правялі з імі віктарыну. Паштальён Печкін прынёс тэлеграмы ад літаратурных герояў. На казачны маскарад запрасіў дзяцей Ямеля. Публіку разшавяліла Баба Яга, якая прыляцела на мятле і падрыхтавала для дзяцей загадкі і цікавыя гульні. Таксама весялілі дзяцей і Чырвоная Шапачка, і вясёлы Мішка, і рассеяны з вуліцы Басейнай, Мальвіна і Нязнайка. Юныя артысты парадавалі гледачоў песнямі. Час праляцеў незаўважна, было вельмі цікава і пазнавальна. У завяршэнне свята бібліятэкары запрасілі ўсіх дзяцей прыходзіць на канікулах у бібліятэку на пазнавальныя і вясёлыя мерапрыемствы.











