З надыходам вясновых канікул разам з сонейкам да нас прыходзіць традыцыйнае свята — Тыдзень дзіцячай кнігі. У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы адкрыўся Тыдзень казачнымаўкцыёнам“Кніжнае царства – дружная дзяржава”. У аўкцыёне ўдзельнічалі восем пытанняў-лотаў: “Лічба 3”, “Сяброўства”, “Каты і коцікі”, “Паветраны шар”, “Транспарт”, “Чароўныя прадметы”, “Казачныя героі”, “Казачны дом”. Маленькія ўдзельнікі з вялікім натхненнем гулялі ў займальны аўкцыён, дзе на кожным кроку іх чакалі магія і цуды, захоплена абмяркоўвалі “выстаўлены лот”, вызначалі колькасць жэтонаў за яго. У выніку дзеці атрымалі зарад весялосці і бадзёрасці, а таксама цікава правялі час.









