Тыдзень дзіцячай кнігі працягваецца … І сёння Зэльвенская раённая бібліятэка ператварылася ў чароўную арэну для выпрабаванняў! Дзеці праверылі сваю эрудыцыю ў займальнай бітве знаўцаў казак. Для дзяцей работнікі бібліятэкі правялі эрудыт-віктарыну “Без казак сумнажыць на свеце”. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні аб казачных героях, адгадвалі назвы казак, заканчвалі казачныя фразы, называлі чароўныя прадметы, якія дапамагалі героям, знаходзілі адказы ў кнігах і зачытвалі ўслых урыўкі з казак. Пасля завяршэння віктарыны дзеці выбралі самыя цікавыя казкі для хатняга чытання.






