Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Журботныя званы Хатыні”

Да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна памяці “Журботныя званы Хатыні”. Ва ўступным слове бібліятэкар падкрэсліла, што Хатынь – гэта сімвал вялікай трагедыі, сімвал бязмерных выпрабаванняў, увасабленне некалькі сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі. Колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. Прысутныя даведаліся пра гісторыю вёскі Хатынь і тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў у 1943 годзе, пазнаёміліся з гісторыяй мемарыяльнага комплексу Хатынь. Іх увазе была прадстаўлена літаратура пра лёс “вогненных вёсак”.