Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Запрашаем у кнігаграддапытлівыхрабят”

 Для навучэнцаў ДУА “Князеўская сярэдняя школа” бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі правяла літаратурны калаж “Запрашаем у кнігаград дапытлівых рабят”, дзе дзеці даведаліся, што гэтым мерапрыемствам адкрываецца Тыдзень дзіцячай кнігі. Бібліятэкар расказала прысутным, якую ролю адыгрывае кніга ў лёсе чалавека, пра гісторыю ўзнікнення Тыдня дзіцячай кнігі. Школьнікі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Адгадай казачнага героя”, “Працягні радок”, фізкультхвілінцы, з цікавасцю чыталі і слухалі вершы.