Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Загадай, мы адгадаем”

І сёння не прыйшлося сумаваць дзецям у Зэльвенскай раённай бібліятэцы, бібліятэкары прапанавалі ім пазнаёміцца з вуснай народнай творчасцю і правялі для іх калейдаскоп загадак “Загадай, мы адгадаем”. Загадка — гэта цікавая галаваломка, якая развівае логіку, фантазію, уважлівасць. Спачатку дзеці пачулі аповед, што першыя загадкі з’явіліся вельмі даўно. Яны часта выкарыстоўваліся ў рускіх казках і лічыліся выпрабаваннем, праходжанне якога прыводзіць да выканання жаданняў. Потым дзеткі з задавальненнем спрабавалі адгадваць загадкі, якія падрыхтавалі для іх бібліятэкары. Гэта былі вясёлыя загадкі-падманкі, загадкі пра звяроў і птушак, пра гародніну, садавіну і шмат, шмат іншых. Час праляцеў весела, а галоўнае з карысцю і без гаджэтаў.