Тыдзень дзіцячай кнігі працягваецца … Сёння ўдзельнікі лялечнага гуртка “Вясёлка” Зэльвенскай раённай бібліятэкі паказалі дзецям лялечны спектакль “Што за цуд Церамок”. Дзеці ўважліва сачылі за дзеяннем казкі. Кожны герой: мышка-нарушка, жаба-квакушка, зайчык-пабягайчык, лісічка-сястрычка, ваўчышча-шэры бачок і касалапы мядзведзь — з’яўляліся са сваёй песенькай. Гэта вельмі радавала і весяліла нашых гледачоў. Лялечны спектакль выклікаў мора эмоцый у юных гледачоў.





