Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Навінкі з кніжнага кошыку”

Для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера “Вясёлыя рабяты” СШ №3 г.п. Зэльва работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі кніжную дэгустацыю “Навінкі з кніжнага кошыку”. Што можа быць прыемней для чытачоў бібліятэкі, як не новае паступленне літаратуры ў бібліятэку. Самыя новыя, яркія, маляўнічыя доўгачаканыя кнігі размясціліся на кніжнай выставе-інсталяцыі “Навінкі з кніжнага кошыку”. Зазірнуўшы ў “кошык”, кожны чытач меў магчымасць дастаць адтуль упадабаную кніжку. Парадавалі дзяцей казкі, апавяданні, аповесці, сучасныя фэнтэзі, дэтэктывы, прыгоды і літаратура па школьнай праграме. Найбольш упадабаныя і зацікавіўшыя дзяцей кнігі былі выдадзены на дом.