Да 875-годдзя з дня стварэння крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы для дзяцей з нядзельнай школы цікава і пазнавальна прайшоў урок духоўнасці “Крыж Еўфрасінні Полацкай”. Айцец Віталь расказаў пра стварэнне крыжа і пра тое, праз якія выпрабаванні гэтая святыня прайшла. А так жа дзеці даведаліся, што ў XX ст. брэсцкі майстар Мікалай Кузміч здолеў узнавіць гэтую згубленую святыню.









