У Каралінскай сельскай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі адбылося займальнае мерапрыемства – літаратурная гульня “У гасцях у казак братоў Грым”, прысвечаная казкам братоў Грым. У пачатку сустрэчы бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць знакамітых казачнікаў – Якаба і Вільгельма Грым. Далей дзеці з вялікім энтузіязмам адказвалі на пытанні віктарыны, пазнавалі казку па прадметах, адгадвалі героя і назву казкі, з якой казкі радкі, адгадвалі загадкі. Асабліва займальна яны гулялі ў гульню “Люстэрка”. Усе ўдзельнікі праявілі актыўнасць і прадэманстравалі выдатнае веданне казак братоў Грым. У завяршэнне мерапрыемства дзеці паглядзелі ўрывак з мультфільма “Брэменскія музыкі”.







