Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Дошка казачных аб’яў”

 Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла юных чытачоў на гульнявую праграму “Дошка казачных аб’яў”. Юныя чытачы з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні, дэманструючы казачную эрудыцыю, весела і з карысцю правялі час. Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай. Гульня скончылася, але казка заўсёды застаецца з чытачамі, варта толькі ўзяць кніжку ў бібліятэцы, адкрыць яе і прачытаць.