У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі праведзена гульня-конкурс “Па старонках вясёлых кніг”. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю свята кнігі, рабяты даведаліся, калі і па чыёй ініцыятыве пачалі адзначаць яго. Затым прапанавала, каб дзеці праверылі сваю эрудыцыю, увагу, памяць, творчыя здольнасці, паўдзельнічалі ў гульні-конкурсе “Па старонках вясёлых кніг”. Дзецям былі прапанаваны наступныя конкурсы: “Размінка”, “Жартаўлівыя пытанні”, “Дапоўні імя казачнага героя”, “Пад ляжачы камень…”, “Казачны перапалох”, “Хто тут жыве”. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, атрымліваючы зарад пазітыву і добрага настрою.






