Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“На кніжнай паліцы”

У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе для дзяцей была праведзена экскурсія ў бібліятэку пад назвай “На кніжнай паліцы”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай, даведаліся, што такое “абанемент”, “фармуляр”, як можна запісацца ў бібліятэку. Дзеці даведаліся, па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на кніжнай паліцы. У завяршэнне мерапрыемства дзеці змаглі бліснуць сваімі ведамі, адгадваючы загадкі пра казачных герояў.