Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Ведаеш-адказвай, не ведаеш-пачытай!”

У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Каралінскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны дартс “Ведаеш-адказвай, не ведаеш-пачытай!”. Дзеці з энтузіязмам адказвалі на пытанні па розных галінах ведаў, звязаных з дзіцячай літаратурай. Пытанні ахоплівалі як літаратурныя творы, так і агульныя веды аб свеце, прыродзе, навуцы, якія часта сустракаюцца на старонках кніг. Для тых, хто не ведаў адказу, была прадугледжана асаблівая магчымасць-звярнуцца да кніг, якія былі спецыяльна падрыхтаваныя. Гэта стымулявала дзяцей не проста адгадваць, а актыўна выкарыстоўваць бібліятэчны фонд для пошуку правільнага рашэння, фарміруючы тым самым навык самастойнай працы з крыніцамі. У атмасферы сяброўскага суперніцтва дзеці атрымалі не толькі задавальненне ад гульні, але і новую інфармацыю, папоўнілі свае веды і пераканаліся ў тым, што бібліятэка – гэта не толькі месца захоўвання кніг, але і займальная прастора для даследаванняў і адкрыццяў.