Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Птушыная карусель”

Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі арганізавала эка-гульню  “Птушыная карусель”, прымеркаваную да Міжнароднага дня птушак. У ходзе мерапрыемства дзецям была дадзена інфармацыя аб карысці птушак, аб асцярожным стаўленні чалавека да іх у розны час года. Юныя чытачы даведаліся, што птушак на зямлі столькі, што не хопіць цэлага жыцця, каб іх перагледзець. Каб больш даведацца пра жыццё птушак і адкрыць некаторыя птушыныя сакрэты, дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра птушак, малявалі птушак і ўстройвалі іх на дрэве для вясёлых птушыных пошчакаў, майстравалі домік.