У Зэльвенскай раённай бібліятэцы з вучнямі 6 “Б” класа гімназіі №1 да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі праведзена інфармацыйная гадзіна “Дружба без межаў і адлегласцяў”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкары расказалі дзецям пра гісторыю яднання двух народаў, аб падпісанні Дагавора аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Разам склалі сучасны вобраз Саюзнай дзяржавы: агульная гісторыя і каштоўнасці, бяспека, адна мова, адсутнасць межаў, эканоміка і агульная адукацыйная прастора. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, пагулялі ў гульню “Адгадай слова”, а таксама ажывілі “Дрэва Дружбы” напісаўшы на лісціках свае пажаданні Беларусі і Расіі. У завяршэнне мерапрыемства зрабілі выснову, што для беларусаў і расіян гэта свята сімвалізуе непарушнасць шматвяковага братэрства, увасабляе імкненне нашых народаў разам будаваць сваё жыццё і ствараць будучыню.








