Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Старшыня Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Уладзіміравіч Касталомаў наведаў Зэльвенскую раённую бібліятэку

З азнаямленчай мэтай старшыня Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Уладзіміравіч Касталомаў наведаў Зэльвенскую раённую бібліятэку, у якой адбылася нефармальная сустрэча з калектывам. Супрацоўнікі бібліятэкі з цікавасцю даведаліся чытацкія перавагі кіраўніка раёна і падзяліліся інфармацыяй аб асноўных напрамках дзейнасці бібліятэкі. Бачыць сярод сваіх чытачоў старшыню райвыканкама — гэта вельмі ганарова і адказна!