Здароўе – гэта самае каштоўнае, што ёсць у людзей, а значыць, яго трэба берагчы. У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы прайшла пазнавальная гульня “Падарожжа па краіне здароўя са Смяшарыкі”. Рабяты здзейснілі займальнае падарожжа ў горад здароўя разам з мульцяшнымі героямі. Яны з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх забавах, прапанаваных Смяшарыкі: выконвалі пальчыкавую гімнастыку, аздараўленчую зарадку, паўтарылі правілы асабістай гігіены, адгадвалі загадкі, радасна танчылі і, вядома, уважліва слухалі карысныя парады аб тым, як даўжэй заставацца моцнымі і здаровымі.
Вясёлае і цікавае падарожжа ў краіну здароўя прайшло, як заўсёды, пазнавальна і вельмі пазітыўна!








