Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Няма гвалту ў свеце дзяцінства”

4 красавіка ў Каралінскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка з падлеткамі “Няма гвалту ў свеце дзяцінства”. Бібліятэкар распавяла падлеткам аб відах жорсткасці і гвалту, прывяла прыклады, куды варта звяртацца ў выпадку цяжкіх жыццёвых сітуацый, назваўшы нумар тэлефона даверу, прадставіла ўвазе дзяцей літаратуру і інфармацыйныя матэрыялы па гэтай тэме. Рабяты абмяркоўвалі розныя абставіны, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў сям’і, школе, на вуліцы, пры зносінах з аднагодкамі. Запоўнілі анкету і выказалі сваё меркаванне па кожным пытанні, паглядзелі відэаролік “Дамашні гвалт”. У выніку ўсе сышліся ў меркаванні, што людзі павінны паважліва ставіцца адзін да аднаго, любіць свет вакол сябе, перасцерагаць іншых ад гвалту.

У завяршэнні мерапрыемства дзецям былі ўручаны закладкі і памяткі: “Што

рабіць, калі ты пацярпеў”, “Як абараніцца ад гвалту ў сям’і”