Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Няма гвалту ў свеце дзяцінства”

Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з навучэнцамі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла гутарку “Няма гвалту ў свеце дзяцінства”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала падлеткам, што такое гвалт, якія віды гвалту існуюць, што павінны ведаць дзеці, каб абараніць сябе. Напрыканцы мерапрыемства кожнаму падлетку былі ўручаны памяткі па тэме.