У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшлі хвілінкі пра здароўе “Са здароўем мы сябруем”. Здароўе – гэта бясцэнны стан не толькі кожнага чалавека, але і ўсяго грамадства. Распавядаючы пра здаровы лад жыцця, бібліятэкар закранула тэмы: як умацаваць арганізм і захаваць прыгажосць на доўгія гады, аб фізічных нагрузках і іх карысці, аб правільным харчаванні. Удзельнікам была прапанавана віктарына пра здароўе, успомнілі яны прыказкі і прымаўкі пра здароўе, назвалі шкодныя звычкі і г. д.
Правільнае харчаванне, карысныя звычкі і пазітыўныя эмоцыі – ключы да даўгалецця і здаровай будучыні, да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі хвілінак пра здароўе. І саме галоўнае, што сваім здароўем трэба займацца заўсёды і ў любым узросце.





