У Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэцы прайшоў урок здароўя “Я за здаровы лад жыцця”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар распавяла пра карысць ранішняй зарадкі, аб здаровым харчаванні, аб шкодных звычках, аб занятках рознымі відамі спорту. Таксама школьнікі адказалі на пытанні віктарыны, выказалі сваё меркаванне аб занятках фізкультурай, спортам і атрымалі шэраг карысных парад аб тым, як на доўгія гады заставацца здаровымі і не хварэць.





