Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Біблія-гімнастыка “Хочам быць здаровымі”

А хіба можна займацца гімнастыкай у бібліятэцы?

Бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі сваім мерапрыемствам нам даказвае, што так!

На працягу ўсёй сустрэчы было весела і па-хатняму цёпла. Удзельнікі з задавальненнем рабілі практыкаванні з часопісамі, газетамі і кнігамі. Бібліятэкар у сваю чаргу пазнаёміла сваіх чытачоў з “залатымі” правіламі здароўя, якія дапамогуць захаваць добрую фізічную форму і выдатнае самаадчуванне нават у сталым узросце. Далей усе разам дружна адказвалі на пытанні віктарыны, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра здароўе, паўдзельнічалі ў конкурсах «Адлюструй від спорту», «Танцавальны мікс», пазнаёміліся з літаратурай дадзенай тэматыкі з тэматычнай паліцы «Да здароўя праз кнігі».