Выбар прафесіі – адзін з асноўных крокаў да сталення. Ужо ў школьным узросце дзеці павінны задумацца аб сваёй будучай прафесіі. У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў літаратурны гід “Кім быць?”. У ходзе мерапрыемства дзеці папоўнілі веды аб свеце прафесійнай працы, даведаліся пра тое, колькі ў свеце існуе прафесій, якія прафесіі самыя рэдкія, а якія самыя распаўсюджаныя, якія ў свеце існуюць незвычайныя прафесіі. Школьнікі расказвалі пра прафесіі сваёй сям’і, пра тое, кім хочуць стаць у будучыні.
Удзельнікі літаратурнага гіда з энтузіязмам адказвалі на пытанні віктарыны, успомнілі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі. Выконваючы заданні, рабяты паказалі свае веды, праверылі эрудыцыю, прымянілі лагічнае мысленне ў конкурсах.
У завяршэнне мерапрыемства ўсе пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Свет прафесій”.










